Эска Тапані Аха
Эска Тапані Аха | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Esko Tapani Aho | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Хары Холкеры | ||||||
Пераемнік | Паава Ліпанен | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
20 мая 1954 (70 гадоў) |
||||||
Імя пры нараджэнні | фінск.: Esko Tapani Aho | ||||||
Партыя | |||||||
Член у | |||||||
Адукацыя | |||||||
Месца працы | |||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Эска Тапані Аха (фінск.: Esko Tapani Aho; нар. 20 мая 1954 года, Ветэлі, Фінляндыя) - фінскі палітычны дзеяч, прэм’ер-міністр Фінляндыі ў 1991-1995 гадах. Узначальваў партыю Фінляндскі цэнтр з 1990 па 2002 год.
Нарадзіўся ў сям'і фермера. У 1980 годзе скончыў Хельсінкскі ўніверсітэт, мае ступень кандыдата палітычных навук. Ва ўніверсітэце пачаў займацца палітыкай - быў старшынёй Саюза маладога цэнтра і членам Дзяржсавета па справах моладзі.
З 1983 года стаў дэпутатам Парламента Фінляндыі. У 1990 годзе на з'ездзе Партыі Фінляндскі цэнтр абраны яе старшынём.
На пасадзе прэм'ер-міністра быў прыхільнікам супрацоўніцтва з Расіяй, нарошчвання партнёрства з яе прыгранічнымі рэгіёнамі. Неаднаразова наведваў Рэспубліку Карэлію (1992), Санкт-Пецярбург і Ленінградскую вобласць (1993), Мурманскую вобласць (1994).
Ва ўнутранай палітыцы праяўляў гатоўнасць ўзаемадзеяння з апазіцыяй, перш за ўсё з сацыял-дэмакратамі. У чэрвені 1994 года на з'ездзе Партыі Фінляндскі цэнтр, нягледзячы на магутную апазіцыю, здолеў дамагчыся прыняцця рашэння ў падтрымку ўступлення Фінляндыі ў ЕС.
З 2000 па 2001 год працаваў у Гарвардскім універсітэце. З 2008 года працаваў у Nokia, а з 2009 па 31 жніўня 2012 года займаў пасаду віцэ-прэзідэнта кампаніі па карпаратыўных сувязях. З 1 верасня 2012 года ізноў прызначаны на пасаду старэйшага навуковага супрацоўніка ў Гарвардскім універсітэце.
Зноскі
- ↑ а б Who's who — (untranslated), 1849. — ISSN 0083-937X
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Эска Тапані Аха
- Нарадзіліся 20 мая
- Нарадзіліся ў 1954 годзе
- Нарадзіліся ў Ветэлі
- Члены Шведскай каралеўскай акадэміі інжынерных навук
- Выпускнікі Хельсінкскага ўніверсітэта
- Кавалеры ордэна Крыжа зямлі Марыі 1 класа
- Кавалеры Вялікага крыжа ордэна «За заслугі перад Італьянскай Рэспублікай»
- Асобы
- Кандыдаты ў прэзідэнты Фінляндыі
- Прэм’ер-міністры Фінляндыі